Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Выступ спн. Алены Анісім на прэзентацыі “Гісторыі Латвіі” па-беларуску ў Амбасадзе Латвіі

2017.07.22 0

На прэзентацыі выдання “Гісторыя Латвіі” ў перакладзе на беларускую мову ў Амбасадзе Латвіі ў Беларусі 19 ліпеня 2017 спн. Алена Анісім выступіла з прамовай. У ажыццяўленні такога выдання прымалі ўдзел сябры ТБМ, Сп. Алег Трусаў, сп. Лявон Баршчэўскі, перакладчык сп. Ягор Сурскі. Таксама ўдзел у мерапрыемстве бралі Міністры замежных спраў Латвіі і Беларусі. Цалкам тэкст прамовы далей.

Паважаны спадар Міністр!

Паважаны спадар Амбасадар!

Шаноўныя прысутныя!

Сёння ў нас выдатная нагода прысутнічаць у Амбасадзе Латвіі ў Беларусі. Упершыню мы маем выданне гісторыі Латвіі на беларускай мове. У год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання – гэта сімвалічная падзея, якая падкрэслівае важнасць і значнасць асветніцкай дзейнасці, акрамя таго, гэта выдатны падарунак для кожнага культурнага чалавека. Тым больш прыемна, што выданне гэтай кнігі лучыць два народы, якія маюць працяглы перыяд сяброўства як праз палітычныя абставіны, так і праз людскія лёсы.

Карыстаючыся нагодай, хачу сказаць, што мы ўдзячныя ўладам Латвіі за ўвагу і падтрымку грамадскіх арганізацый і дзеячаў беларускай культуры, якія стала жывуць у вашай краіне.

Мы спадзяемся, што такія культурніцкія ініцыятывы і праекты як з вашага, так і з нашага боку будуць і надалей спрыяць таму, каб нашы краіны і народы ладзілі ўзаемаадносіны, абапіраючыся на лепшыя традыцыі гістарычнага мінулага: прынцыпы добрасуседства і ўзаемнай павагі. 

Першы намеснік старшыні ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім


← вярнуцца ў навіны