Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Беларускі скансэн шчыра запрашае на фестываль “Дай лапу!”

2017.07.19 0

Беларускі скансэн шчыра запрашае на фестываль “Дай лапу!”, прысвечаны жыццю і адказнаму трыманню сабак – 29.07.2017 г. а 14:00!

Фестываль, які прысвечаны жыццю і адказнаму трыманню сабак. Правядзі выдатны выхадны на прыродзе з сям’ёй і выхаванцамі. Беларускі скансэн запрашае!

У праграме мерапрыемства:

-   Выступ службовых сабак з гадавальніка службовых сабак Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;

Злавіць злачынца, вызначыць торбу з выбухованебяспечным рэчывам, паказаць спрытнасць і паслухмянасць – усё гэта па сілах спецыяльна абучаным сабакам.

-   Зборныя тэматычныя экскурсіі «Сакрэты вядзення хатняй гаспадаркі» па экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь»;

-   Фотазона ў народным стылі;

-   Майстар-клас па народных танцах і песнях; 

За дататковую плату можна:

§  набыць сувеніры ад народных майстроў;

§  наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея. 

Кошт квіткоў:

-          для дарослых – 8.00 руб.;

-          для школьнікаў – 4.00 руб.;

-          для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.


Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.


Паважаныя наведвальнікі!

-  Калі ласка, клапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.

-  Выхаванцы павінны быць у намордніках і на павадках.

-  Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Як нас знайсці?

http://by.etna.by/museum/driving-directions.html


← вярнуцца ў навіны