Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2017.06.09 0
Дзякуючы намаганням грамадскасці, у тым ліку Таварыства беларускай мовы, РУП "Белпошта" выдала канверт у гонар славутага гісторыка і этнографа Мітрафана Доўнара-Запольскага.
Мітрафан Доўнар-Запольскі (1867-1934 гг.) - гісторык, этнограф, фалькларыст, заснавальнік беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі, прафесар Беларускага, Кіеўскага, Маскоўскага і Харкаўскага ўніверсітэтаў.
У сваіх працах (больш за 200 усяго) ён падкрэсліваў існаванне беларускай нацыі з уласнай мовай і гісторыяй, выразнымі этнаграфічнымі рысамі, багатай народнай культурай.