Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

3 дні да канца кампаніі па зборы сродкаў на выданне першага англамоўнага падарожнага гіда па Менску!

2017.06.07 0

На амерыканскай краўдфандынгавай платформе kickstarter.com заканчваецца кампанія па зборы сродкаў на выданне англамоўнага падарожнага гіда па Менску. Кампанія перадусім адрасаваная замежнікам, якія хочуць наведаць нашу краіну, але і самі беларусы могуць быць зацікаўленыя ў станоўчым вобразе нашай краіны. Гід будзе вялікім крокам у правільным накірунку.

Тыя, хто падтрымаюць кампанію на розную суму, атрымаюць адпаведныя суме падарункі. Паштоўку з Менска за 5 еўра, электронны падарожны гід за 12, шкарпэткі ручной вязкі за 20, друкаваны падарожны гід за 23. Больш падарункаў на старонцы кампаніі. Спяшайцеся падтрымаць вартую ініцыятыву!


← вярнуцца ў навіны