Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Менскі офіс ТБМ з новымі фірмовымі шыльдамі (абноўлена)

2017.07.10 0

Дзякуючы дапамозе сяброў арганізацыі і прыхільнікаў дзейнасці ТБМ каля офіса ў Менску цяпер вісяць новыя шыльды замест старой, якую некалькі месяцаў таму сапсавалі невядомыя злачынцы. ТБМ вельмі ўдзячнае неабыякавым людзям, якія аператыўна адрэагавалі і прапанавалі сваю дапамогу.

Другую шыльду павесілі нядаўна, на ёй напісана "Мінская гарадская арганізацыя грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны". Цяпер шыльды з абодвух бакоў ад уваходу ў офіс.


← вярнуцца ў навіны