Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Баранавіцкая гарадская арганізацыя ТБМ

навіны

У Баранавічах пачаў працаваць беларускі лялечны тэатр

2017.05.25 0

У У Баранавічах пачаў працаваць беларускі лялечны тэатр, створаны сябрамі ТБМ у супрацы з заснавальнікамі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і грамадскімі актывістамі. Найбольшу працу па стварэнню тэатра зрабілі рэжысёр Вячаслаў Болбат і  старшыня камісіі ТБМ па мове і адукацыі Таццяна Малашчанка. Прынцыпова важную дапамогу кансультацыямі і рэквізітам зрабіла настаўніца СШ №10 Перагуда Алена. Цяпер стаяць задачы стварэння новых лялек і пастановак.

Прэм’ерны паказ казкі “Каза-манюка” адбыўся 18 мая ў дзіцячым садку №2. Там праводзілася свята для дзяцей і бацькоў пад назвай “Беларусь – мая Радзіма”.  Першым у праграме свята было прадстаўленне лялечнага тэатра. Дзеці рэагавалі вельмі эмацыйна. Матэрыял пра спектакль увечары з’явіўся на сайце газеты “Інтэкс-прэс”. Наступнае прадстаўленне адбудзецца 28 мая ў час творчай сустрэы з паэтамі на офісе ТБМ у Русінах, Баранавіцкі раён. Бліжэйшая задача - паказаць казку ва ўсіх групах дзіцячых садкоў, дзе вывучаецца беларуская мова.


← вярнуцца ў навіны