Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Алену Анісім запрасілі ў Полацк на курсы "Жывая мова"

2017.05.23 0

Першы намеснік старшыні ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім 16 мая 2017 г. была ў Полацку, куды яе запрасілі ў якасці госця ўдзельнікі курсаў “Жывая мова”. Падчас сустрэчы сп. А.Анісім распавяла пра дзейнасць ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”, а таксама пра сваю працу ў Палаце прадстаўнікоў.

Наведвальнікам курсаў госця пакінула ў падарунак некалькі экземпляраў “Нашага слова”, свежы нумар газеты “Новы час”, а таксама часопіс “Верасень”.

Размова выйшла за межы вызначанага часу, было зададзена шмат пытанняў. Удзельнікі пыталіся пра ўзаемаадносіны паміж дэпутатамі ў Палаце прадстаўнікоў, пра перспектывы заканадаўства на беларускай мове. Асаблівую цікавасць, найперш у моладзі, выклікала інфармацыя аб працы аргкамітэта па стварэнні ўніверсітэта з беларускай мовай навучання. Усе прысутныя ўхвальна ўспрынялі гэтае паведамленне і выказалі свае меркаванні адносна канцэпцыі будучай установы.

Напрыканцы адзін з актыўных удзельнікаў курсаў “Жывая мова” зрабіў выснову, якую можна перадаць наступным чынам: “Каб Беларусь была такой, якой мы хочам яе бачыць, нам як грамадзянам сваёй краіны трэба кожны дзень працаваць на гэта, у тым ліку і як мага часцей карыстацца і падтрымліваць беларускую мову”.


← вярнуцца ў навіны