Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на этнаграфічнае свята «Велікодная стрілка»

2017.04.20 0

Музей народнай архітэктуры і побыту разам з Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў запрашае на этнаграфічнае свята «Велікодная стрілка» 22 красавіка 2017 года з 15:00 да 17:00.

Наведвальнікі мерапрыемства змогуць:
пазнаёміцца з веснавой карагоднай традыцыяй;
паўдзельнічаць у рэканструкцыі абраду «Стрілка» разам з узорным ансамблем фальклорнага танца «Ліпачка» Ліпніцкага ДК і народным ансамблем народнай музыкі «Папінскія музыкі» Папінскага ДК Драгічынскага раёна;
атрымаць асалоду ад традыцыйнай народнай музыкі, танцаў і гульняў!
 
У праграме мерапрыемства прымуць удзел студэнцкія гурты  «Раме», «Этна-Суполка», «Страла», «Агнявец», дзіцячы фальклорны гурт «Явар» з вёскі Мачулішчы (Мачулішчанскі ДК), фальклорныя гурты «Вянок» і «Гасцінец» з вёскі Ракаў Валожынскага раёна, фальклорны калектыў «Мілавіца»  (ЦДА «Ветразь», г. Мінск).
 
Кошт квіткоў:
для дарослых – 7.00 руб.;
для дзяцей школьнага ўзросту –4.00 руб.;
для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
 
Адчуй прыналежнасць да адной супольнасці! 
 

Падрабязная інфармацыя і афіша ў далучаным файле. 

Будзем удзячныя за інфармацыйную падтрымку! 

Спасылка на сайт 

http://by.etna.by/

VK https://vk.com/etnaby

Музей народнай архітэктуры і побыту
8-017-2094163

← вярнуцца ў навіны