Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

ТБМ віншуе са святам вясны!

2017.03.08 0

  Выява з сайта freedesignfile.com.

Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” віншуе з самым вясновым святам – Міжнародным жаночым днём!

Спрадвеку жанчыны -  маці, гаспадыні лічыліся захавальніцамі сямейных традыцый. Нездарма  беларусы сваю родную мову называюць матчынай, матулінай. Няхай гэтая традыцыя ніколі не перапыняецца! Няхай і надалей нашы матулі і бабулі праз нашы песні, нашы калыханкі перадаюць у будучыню  немаўлятам найвялікшы наш скарб – мову. Мова ж, як сказаў Францішак Багушэвіч, гэта  “адзежа душы”  чалавека.

Здароўя вам усім, аптымізму і веры ў тое, што наша роднае слова прывядзе да годнага жыцця і паспрыяе нашаму дабрабыту.

Сакратарыят ТБМ


← вярнуцца ў навіны