Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Баранавіцкая гарадская арганізацыя ТБМ

навіны

Сябры Баранавіцкай філіі ТБМ павіншавалі выхаванцаў беларускамоўных груп дзіцячых садкоў

2017.02.28 0

Сябры Баранавіцкай гарадской арганізацыі ГА “Таварыства Беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) павіншавалі выхаванцаў беларускамоўных груп дзіцячых садкоў 21 лютага з нагоды Дня роднай мовы. Яны наведалі дзіцячыя садкі №№ 2, 9, 40. Дзеткі прадэманстравалі свае веды беларускай мовы:  праспявалі песенькі, расказалі вершы і лічылкі, пагулялі ў гульні. У падарунак дзеткі атрымалі кнігі з казкамі, паштоўкі-слоўнікі з малюнкамі і налепкі.

У папярэднія гады Баранавіцкае ТБМ штогод віншавала навучэнцаў беларускамоўнага класу. А вось сёлетняе наведванне дзіцячых садкоў было ўпершыню. ТБМ плануе працягваць падтрымку беларускамоўных груп дзіцячых садкоў.

прэс-сакратар 

Баранавіцкай гарадской арганізацыі ТБМ,

Таццяна Вілес

 


← вярнуцца ў навіны