Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Баранавіцкая гарадская арганізацыя ТБМ

навіны

Аб сітуацыі з наяўнасцю беларускамоўнай літаратуры ў кніжных крамах

2017.02.25 0

 Выява мае ілюстрацыйны характар.

Сябры Баранавіцкай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання “Таварыства Беларускай мовы імя Францішка Скарыны”  (ТБМ) правялі аналіз наяўнасці літаратуры розных накірункаў на беларускай мове ў кніжных крамах гораду. З гэтай мэтай яны завіталі у тры буйнейшыя і найбольш папулярныя крамы, якія знаходзяцца ў цэнтры г. Баранавічы.

У выніку аналізу высвятлілася, што

-      недастаткова дзіцячай літатратуры ўвогуле,

-      зусім няма перакладаў сусветных класікаў на беларускую мову,

-      няма навуковых і навукова-тэхнічных даведнікаў,

-      адчуваецца недахоп адукацыйнай літаратуры і дапаможных матэрыялаў па спецпрадметах для сярэдняй школы.

Беларуская сярэдняя адукацыя не мае працоўных сшыткаў і дапаможных матэрыялаў (зборнікаў задач, табліцаў, атласаў, контурных мапаў) па фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы, хіміі, біялогіі, гісторыі, геаграфіі, астраноміі, грамадазнаўству. Напрыклад, калі па гісторыі контурныя карты можна знайсці, то па геаграфіі іх няма зусім. Для тых дзяцей, якія атрымоўваюць адукацыю на беларускай мове, у пэўнай ступені складана атрымаць дастатковую паўнавартасную інфармацыю і забяспечыць сваё права на адукацыю на адной з дзяржаўных моў.

Баранавіцкая суполка Таварыства Беларускай мовы выказвае падзяку супрацоўнікам кніжных крамаў за магчымасць правесці дадзены аналіз, а таксама за дапамогу і садзейнічанне.

Камісія ТБМ па выкарыстанню беларускай мовы і адукацыі накіравала пісьмо ў ААТ “Белкніга” Вашкевічу А.А. з прапановай падаць заяўку на друкаванне па-беларуску навуковай, адукацыйнай, мастацкай (замежнай), выхаваўча-забаўляльнай дзіцячай літаратуры.


← вярнуцца ў навіны