Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

БДУКіМ запрашае на напрамак "Культурная спадчына і турызм"

2017.02.27 0

Падрыхтоўка кадраў па гэтаму напрамку спецыяльнасці пачалася ў 2012 годзе. Зместам яго з'яўляецца вывучэнне гісторыі і геаграфіі турызма, арганізацыі і эканомікі турызма, а таксама турыстычнага патэнцыялу Беларусі і найболып актуальных пытанняў уключэння музеяў у турыстычную дзейнасць.

Напрамак "Культурная спадчына і турызм" патрабуе глыбокіх і разнастайных ведаў, таму студэнты вывучаюць гісторыю Беларусі, сусветную гісторыю, гісторыю і тэорыю культуры, агульнае і рэгіянальнае краязнаўства,  дадаткова да класічных замежных моў - лацінскую і польскую, а таксама спецтэрміналогію на замежнай мове.

З трэцяга курса пачынаецца самае цеснае знаёмства з напрамкам спецыяльнасці. Студэнты вывучаюць такія дысцыпліны як інфармацыйная дзейнасць у турызме, менеджмент і маркетынг у турызме, тэорыя і практыка экскурсійнай работы, турыстычная анімацыя, тураперэйтынг, рэклама і інфраструктура турызма, нарматыўна-прававое забеспячэнне турыстычнай і экскурсійнай дзейнасці. Тэарэтычныя веды замацоўваюцца падчас менеджэрскай, экскурсійнай і іншых відаў практыкі.

Працяг адукацыі магчымы для тых, хто праявіць жаданне і здольнасць да навуковай дзейнасці. Для такіх студэнтаў існуе магчымасць удзельнічаць у навуковых студэнцкіх канферэнцыях, пасля заканчэння навучання паступіць у магістратуру, затым аспірантуру, абараніць кандыдацкую дысертацыю ў савеце ўніверсітэта.

Уступныя іспыты (ЦТ):

Беларуская ці руская мова;

Гісторыя Беларусі;

Усеагульная гісторыя (найноўшы час).

Тэрмін навучання на дзённай форме - 4 гады.

Тэлефоны для даведак:

+375 17 2094997 (кафедра);

+375 17 222 83 06 (прыёмная камісія).

Парадак і правілы прыёму на сайце ўніверсітэта: www.buk.by

Тэрміны прыёму дакументаў у 2017 годзе ў адпаведнасці з Правіламі прыёму ўстанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (пачатак - 12.00; 307 ауд.)
 
Дні адкрытых дзвярэй на факультэце інфармацыйна-дакументных камунікацый:18.02.2017; 18.03.2017; 22.04.2017; 13.05.2017

 


← вярнуцца ў навіны