Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Запрашаем на сустрэчу для дзяцей і бацькоў!

2017.02.22 1

У суботу 25 лютага а 16.00 у офісе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (вул. Румянцава, 13) адбудзецца прэзентацыя часопіса “Буся” з калыханкамі і “Чытанкі для маленькіх 2” з лялечным спектаклем “Як курачка пеўніка ратавала”.

Матуля Гуска запрашае вас у госці паслухаць яе песенькі. Іх спяваюць на ўсіх мовах дзеці ва ўсім свеце. А цяпер яны загучаць і па-беларуску.

Разам з вамі мы развучым песні пра старога МакДональда і яго ферму, авечку, зорачку, лодачку і пра сям’ю пальчыкаў.

Усе песні выконваюцца на дзвюх мовах: англійскай і ў перакладзе на беларускую.

Для бацькоў і дзетак (ад 5 гадоў). Удзел бяруць Арцём Сітнікаў, Святлана Тоўсцік і Алена Церашкова. Уваход вольны.

Каментары

Госць 2017-02-27 11:45:46

Дзякуй усім, хто прыйшоў! Мама Гуска была вельмі задаволена - свята з песнямі і гульнямі атрымалася. А казак і падарункаў засталося яшчэ шмат.


← вярнуцца ў навіны