Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Стартаваў анлайн-збор подпісаў за вуліцу Слуцкіх паўстанцаў

2017.01.18 1

Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Мінскай вобласці Віталь Амяльковіч ініцыяваў збор подпісаў за перайменаванне вуліцы Камсамольскай у г. Слуцку ў вуліцу Слуцкіх паўстанцаў. Подпіс можна паставіць анлайн на рэсурсе Zvarot.by.

«Слуцкае паўстанне (Слуцкі збройны чын) — значная гістарычная падзея ў гісторыі Беларусі. Лічым, што случчане, якія змагаліся за захаванне незалежнай беларускай улады на тэрыторыі Случчыны ў 1920-м годзе, маюць права быць увекавечанымі ў назве адной з вуліц горада. Да гэтага часу ў Слуцку няма як ніякага помніка, так і вуліцы, якая нагадвала б нашым нашчадкам пра гэту важную гістарычную падзею», — сказана тэксце петыцыі, падпісаць якую можна тут.

У звароце падкрэсліваецца, што «менавіта на цяперашняй вуліцы Камсамольскай знаходзіўся дом Эдварда Вайніловіча, у якім засядала Рада Случчыны і дзе было прынята гістарычнае рашэнне аб пачатку змагання супраць наступаючых на беларускія землі войскаў расійскай Чырвонай арміі».«Лічым, што такое перайменаванне паспрыяе патрыятычнаму выхаванню ў незалежніцкім духу жыхароў Слуцка — першага горада ў нашай краіне, які збройнай сілай змагаўся за незалежнасць Беларусі», — сказана ў петыцыі.«Збор подпісаў анлайн — гэта толькі частка нашай вялікай кампаніі, — сказаў Pyx.by Віталь Амяльковіч. — Мы ўжо сабралі 550 подпісаў, перадалі іх у Слуцкі райвыканкам. Улады цішком быццам бы правялі грамадскія слуханні, парадак іх правядзення мы абскардзілі і зараз знаходзімся ў чаканні вынікаў».Па ягоных словах, скарга была дасланая ў Мінаблвыканкам 14 снежня 2016 года, таму рэакцыя на яе чакаецца да 14 студзеня. «На тыя слуханні нас не запрасілі, не паведамілі пра час і месца іх правядзення. Яны былі праведзеныя невядома дзе і невядома як», — нагадаў каардынатар Руху па Мінскай вобласці.Цяпер, па ягоных словах, іх задача як мінімум дабіцца шырокага грамадскага абмеркавання перайменавання ввуліцы Камсамольскай. «Я ўпэўнены, што людзі не разумеюць, нават жыхары гэтай вуліцы, чаму менавіта яна, не ведаюць, што з ёй звязаная значная дата беларускай гісторыі», — падкрэсліў Амяльковіч.«Я заклікаю падтрымаць гэты зварот, бо нашыя героі заслугоўваюць, каб у іх гонар была названая вуліца», — заключыў каардынатар Руху ў Мінскай вобласці.

 

Аўтар: Вольга Быкоўская

 

Каментары

Госць 2017-03-19 23:10:08

Падтрымлiваю.


← вярнуцца ў навіны