Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Навіны аргкамітэта па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання

2017.01.15 0

 Выява мае ілюстрацыйны характар.

Падчас паседжання 12 студзеня 2017 г. у сядзібе ТБМ аргкамітэта па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання была абмеркавана канцэпцыя ўніверсітэта, распрацаваная цягам папярэдніх сустрэч, а таксама план далейшай дзейнасці.

Удзельнікі яшчэ раз засяродзілі сваю ўвагу на тым, што беларуская мова выкладання з’яўляецца найгалоўнейшым фактарам для паўнавартаснага функцыянавання заяўленага ўніверсітэта.

У паседжанні ўпершыню ўдзельнічала кіраўніцтва Інстытута матэматыкі і кібернетыкі, у якім вядзецца навучанне праграмаванню на беларускай мове. Досвед працы гэтай установы як варыянт практычнага ўвасаблення канцэпцыі Нацыянальнага ўніверсітэта выклікаў зацікаўленую размову і дыскусію.

Наступнае паседжанне аргкамітэта запланавана на 9 лютага на 17.30 у ТБМ. Падчас гэтага паседжання будзе абмеркавана магчымасць рэгістрацыі юрыдычнай асобы ў Беларусі для таго, каб ідэя Нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання пачала ўвасабляцца практычна.


← вярнуцца ў навіны