Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Выйшаў “Верасень” №15

2017.01.08 0

Выйшаў з друку чарговы, пятнаццаты па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”. Паэзія ў часопісе прадстаўлена вершамі Таццяны Казановіч, Кастуся Нашчынца, Кацярыны Ваданосавай, Ялеся Яшчанкі, Ірыны Грумандзь, Валерыі Куставай, Марыі Сцяфанавай і Васіля Зуёнка.

У раздзеле "Верасок" змешчаны вершы вучняў  сталічнай СШ №19 імя Янкі Купалы.

Раздзел “Проза” складаюць апавяданні Яніны Пінчук, Надзеі Філон, Міколы Лешчуна, Наталлі Галавач,  Вячаслава Лапціка, Лявона Валасюка, Віцэся Мудрова а таксама ўрывак з новагарамана Алеся Аркуша "Сядзіба".

У раздзеле “Пераклады” друкуюцца казкі латышскай пісьменніцы  Дагніі Дрэйка ў перакладзе Алены Масла а таксама аповед албанскага празаікаІсмаіля Кадарэ, пераствораны па-беларуску Максімам Мудровым.

Раздзел “Крытыка” адкрывае эсэ"Называю, значыць, існуе…"Кацярыны Массэ.Пра свае творчыя спадзяванні ў гутарцы з Эдуардам Акуліным разважае вядомы беларускі музыка АндрусьТакінданг.  Дзейнасць  беларускага "Кінаконга" ў аднайменным артыкуле асвятляе КацярынаШчасная. Адказ на пытанне: "Ці ёсць яна, сучасная беларускай мода?" --  у гутарцы  Альдоны Мартыненка з маладой дызайнеркай Вольгай Кардаш.  "Ваеннымі" ўрыўкамі з кнігі"Шчонаўскія абразкі"дзеліцца Ала Петрушкевіч. Аб перыпетыях жыццёвага і творчага лёсу паэта Нікіфара Жальбыў артыкуле "Песні Жальбы" распавядае Сяргей Чыгрын. Крытычную ацэнку новай кнігіНасты Кудасавай "Маё невымаўля" дае ў сваёй рэцэнзіі Анатоль Трафімчык. Заканчваецца раздзел аглядам навінак айчыннай дыскаграфіі, які робіць  музычны аналітыкАнатоль Мяльгуй.

Пытайце “Верасень” № 15на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце “Верасень” на сайтах: Kamunikat.org і tbm-mova.by. Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com

 


← вярнуцца ў навіны