Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Беларускамоўная вандроўка па славутых мясцінах Шчучынскага раёна

2016.12.01 0

Вандроўка Мінск-Мураванка-Васілішкі-Старыя Васілішкі-Шчучын-Жалудок-Мінск адбудзецца 10 снежня (субота). Вандроўку праводзіць найцікавейшы экскурсавод Дзяніс Філіпчык.

Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з выбітнымі славутасцямі Шчучынскага раёна.

Спачатку мы заедзем у Мураванку, дзе наведаем знакамітую Маламажэйкаўскую царкву Раства Багародзіцы. Далей завітаем у вёскі-блізняткі - Васілішкі і Старыя Васілішкі. Тут мы даследуем два касцёла, неагатычны і барочны, а таксама пабачым дом, дзе правёў сваё дзяцінства сусветна вядомы польскі музыка Чэслаў Нэмен. Пасля двух Васілішак наш аўтобус возьме кірунак на сталіцу рэгіёна - Шчучын. У Шчучыне нас чакаюць палац Друцкіх-Любецкіх, касцёл св. Тэрэзы, царква св. Міхаіла Арханёла, і, амаль самае галоўнае - смачны абед. Апошні прыпынак адбудзецца ў мястэчку Жалудок, дзе знаходзіцца сапраўдны архітэктурны прыгажун - палац Чацвярцінскіх. Пасля знаёмства з сядзібным комплексам едзем дадому ў Мінск.

Цікаўцеся роднай гісторыяй і далучайцеся да экскурсій кампаніі Інтэркомтур!

Кошт: 42 рублі.

У кошт уваходзіць: паслугі экскурсавода, транспартныя паслугі, уваходныя квіткі.

Падрябязнасці і запіс па тэлефонах (17)2223321, (29)7652545, (29)6506102 Дзяніс.


← вярнуцца ў навіны