Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Алег Трусаў: "Як "малодшы" брат стаў "старэйшым?"

2016.11.30 3

Як "малодшы" брат стаў "старэйшым?"

24 лістапада на першым Расійскім канале наладзілі абмеркаванне маёй кнігі "Гісторыя сярэднявечнай Еўропы V-XVстст." Яно ішло вельмі цікава, бо вядоўцы перадачы абмяркоўвалі кнігу, якую не чыталі і нават не трымалі ў руках, бо паказвалі гледачам толькі яе вокладку, узятую з інтэрнэту. Як тут не ўспомніць абмеркаванне ў СССР кніг Салжаніцына, якіх людзі не чыталі, але вельмі абураліся іх зместам.

Замест тэксту, гледачы агучвалі ў рускім перакладзе некаторыя мае выказванні на абмеркаванні маёй кнігі ў Гродна, прычым яны былі жартаўлівыя і крыху іранічныя. Аднак зразумець беларускі гумар, не ведаючы беларускай мовы, вельмі складана. Асабліва закранула гонар вядоўца праграмы, што ён прадстаўнік не "старэйшага", а толькі "малодшага" брата. Бо я лічу, што вытокі ўкраінскай нацыі сягаюць у ІХ ст., беларускай у Х ст., а рускай - толькі ў ХІІ ст.

Дык у якім жа стагоддзі пачалося фармаванне сучаснага рускага этнасу?

Адкрыем адзін з лепшых падручнікаў па рускай гісторыі, напісаны акадэмікам Платонавым у 1909-1910 гадах і перавыдадзены у 1994 г. у Санкт-Пецярбургу. На стар. 62-64 ён піша, што да канца ХІ ст. паўночна-ўсходняя частка Кіеўскай Русі "представляла собою глухой и слабо населенный край, в лесах которого разбросаны были финские поселки. Меря и муромы не строили городов, не имели никакого гражданского устройства и не были политически объединены". Пад ціскам славянаў "финские инородцы или покидали свои места, уступая их русским пришельцам, или же подвергались обрусению и постепенно утрачивали свой язык и своё обличье"... "Однако слияние русских поселенцев с финскими туземцами не прошло бесследно для русских". "Изменился их чисто славянский тип и характер; получилось как бы новое славянское племя. Это племя, в состав которого вошли русские славяне разных областей и племён и некоторая примесь финнов, называется "великорусским" племенем".

Што датычыць Беларусі, акадэмік Платонаў (ст. 43) піша: "В Полоцке со времен Владимира Св. сидела особая (беларуская - А.Т.) княжеская ветвь, родоначальником которой был сын Владимира и его языческой жены Рогнеды князь Изяслав". А гэта Х ст.! Таму вытокі беларускай нацыі сягаюць не ў ХІІ ст., як у рускіх, а ў ІХ-Х стст., што раней на 200-300 гадоў.

Датычна слова "рускі" трэба сказаць, што яно з ХІV ст. уваходзіць у назву нашай краіны Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, а вось сённяшнія расіяне ці расейцы ў ХІV ст. сваёй дзяржавы не мелі, а былі васаламі Залатой Арды, насельнікаў якой называлі татарамі альбо ардынцамі.

Толькі набыўшы ў 1480 г. незалежнасць, іх кіраўнік вялікі князь Маскоўскі Іван ІІІ стаў карыстацца новым "тытулам": "Государь всея Руси и великий князь".

Падручнік Платонава даводзіў гісторыю Расіі да канца кіравання ёю Аляксандрам ІІІ. На апошняй старонцы гэтай кнігі адзначаецца, што ён у сваёй дзяржаве быў носьбітам нацыянальнай ідэі. "Он стремился к тесному объединению инородческих русских окраин с государственным центром и к возможному обрусению инородцев".

Відаць, што вядоўца вышэйзгаданай перадачы зблытаў Расію канца ХІХ ст. з Расіяй пачатку ХХІ ст., і настойлівае імкненне праводзіць палітыку "обрусения инородцев" у Беларусі і Украіне ні да чаго добрага не прывядзе.

Алег Трусаў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Каментары

Госць 2016-12-02 14:16:11

Цікавая спроба павялічыць наклад газеты "Наша слова" i папіярыць старшыню ТБМ. Тут, бачу, яшчэ адна: http://belisrael.info/?p=8635

Госць 2016-12-02 18:10:18

Вольф Рубінчык, гэта Вы?

Госць 2016-12-02 21:17:37

Цікава, што абшары Ўладімерскай Русі каланізавалі, збольшага, крывічы і, трохі ў меншай ступені, вяцічы


← вярнуцца ў навіны