Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Літаратурны музей М. Багдановіча запрашае на прэзентацыю выставы мастацкіх работ студыі жывапісу “Масленікаўцы”

2016.11.26 0

У гiмназiі № 75 iмя П. В. Масленiкава (г. Мiнск) ужо 3 гады дзейнiчае студыя жывапiсу – “Масленiкаўцы”. Студыйцы прымаюць удзел у пленэрах, робяць замалёўкi, пiшуць краявiды. У 2015 i 2016 годзе праходзілі выставы іх прац у Нацыянальным мастацкiм музеi Беларусi, яны прымалі ўдзел у святах “Камянiца – 2015” i “Камянiца – 2016”. У кастрычнiку гэтага года, у межах аб’яўленага Года Культуры, у Музеi народнай архiтэктуры i побыту “Строчыцы” імі была створана экспазiцыя, прысвечаная тэме беларускай вёскі.

Новая прэзентацыя пад назвай “Прывет табе жыццё на волi!”, якую падрыхтавалi “Масленiкаўцы”, прымеркавана да 125-годдзя з дня нараджэння самага маладога класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. У выставе возьмуць удзел: Анастасiя Атрошчанка, Алiна Афончанка, Наталля Грыгарэнка, Арына Iльiна, Марыя Ласiцкая, Марыя Луцэвiч, Вера Нехвядовiч, Вiялета Сундукова, Ганна Сыракваш.

У экспазiцыi зоймуць сваё месца дзве мастацкія работы Рыгора Таболiча, cябра Саюза мастакоў Беларусi, кiраўнiка студыi жывапісу, – “Маці паэта” і “Развітанне”, прысвечаныя М.Багдановічу.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

Тэлефон: (017) 334 07 61

E-mail: maksimbagdanovich@gmail.com


← вярнуцца ў навіны