Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Зварот Рады ТБМ да Міністэрства адукацыі

2016.11.27 0

Паважаны спадар Міністр!

На сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Кіраўнік нашай краіны заявіў пра неабходнасць паляпшэння сітуацыі з беларускай мовай у галіне адукацыі.

У сувязі з гэтым прапануем Вам прыняць рашэнне аб стварэнні гімназій з беларускай мовай навучання ў кожным раёне нашай краіны. Гэта здыме пытанне аб навучанні дзяцей на беларускай мове ў сувязі з закрыццём малакамплектных школ у вёсках, а таксама павысіць узровень адукацыі вучняў.

Пачаць гэтую справу можна з нашых цэнтральных раёнаў Мінскай вобласці: Стаўбцоўскага, мясціны якога звязаныя з жыццём і дзейнасцю класіка нашай літаратуры Якуба Коласа, і Нясвіжскага, дзе на высокім міжнародным узроўні папулярызуецца наша слаўная гісторыка-культурная спадчына. 

27 лістапада 2016 г.


← вярнуцца ў навіны