Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2017.07.02 3
Грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" вымушана зноў звярнуцца да сяброў арганізацыі і прыхільнікаў роднай мовы з просьбай падтрымаць ТБМ сваімі ахвяраваннямі ў сувязі з павелічэннем з красавіка 2017 арэнднай платы за менскі офіс (складае каля 2000 BYN) і неабходнасці фінансавай падтрымкі нашай газеты "Наша слова" (частка накладу якой распаўсюджваецца бясплатна).
У менскім офісе ладзяцца курсы мовы "ПраМова", пераклад заканадаўства на беларускую мову, штогадовая Агульнанацыянальная дыктоўка па-беларуску, выставы і прэзентацыі, курсы па беларускай мове і гісторыі Беларусі для школьнікаў, лекцыі пра гісторыю Беларусі, курсы замежных моваў праз беларускую. ТБМ рэгулярна звяртаецца да ўладаў і дамагаецца назваў вуліц у гонар беларускіх дзеячоў, ладзіць кампанію па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання і многае іншае.
Таксама Таварыства рыхтуецца да з'езду, які пройдзе 29 кастрычніка 2017 г., дзе будзе абранае новае кіраўніцтва і складзены план дзейнасці на наступныя гады. На правядзенне з'езду таксама патрэбныя немалыя грошы.
Пералічыць унёскі і ахвяраванні можна праз сістэму разліку "Расчет" (АРІП) і iPay (інструкцыя тут). Памеры ўнёскаў можна паглядзець па спасылцы.
Таксама грашовыя сродкі можна прыносіць у офіс ТБМ на Румянцава, 13 штодня (акрамя суботы і нядзелі) з 15.00 да 19.00, альбо пералічыць на рахунак ТБМ - УНП ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" 100129705, р/р BY84BLBB30150100129705001001 у Аддзяленні № 539 па Мінску і Мінскай вобласці ААТ "Белінвестбанк", код банка BLBBBY2X.
Спісы ахвярадаўцаў (з іх згоды) рэгулярна друкуюцца ў "НС", змяшчаюцца на партале ТБМ.
Каментары
Госць 2016-11-29 21:13:03
А у ЕРІП есть?
Госць 2016-12-01 21:20:11
Адказ госцю ад 2016-11-29 21:13:03: Займаемся гэтым пытаннем, з'явіцца бліжэйшым часам. Адразу выставім пра гэта інфармацыю.
Госць 2016-12-04 00:48:32
Руководству ТБМ - для ознакомления: "Кооперационные технологии самофинансирования, эффективизации предприятий и сообществ: Благотворительные фонды, НКО, Профсоюзы, Общественные объединения, Сообщества инвалидов" https://www.facebook.com/dmitry.niemann/posts/1348605648483429