Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Падары “Бярозку” дзіцячаму дому!

2016.11.24 0

Аўтар рубрыкі “Лісты да хрэсніка”, якая выходзіць у блоку “Зярняткі веры” часопіса “Бярозка”, прапанавала дабрачынную акцыю пад такім дэвізам і пачала здзяйсняць яе ўласным прыкладам. “Была ўчора ў дзіцячым доме ў Радашковічах, — піша Ірына Клышэўская ў рэдакцыю “Бярозкі”. — Захапіла з сабой некалькі нумароў часопіса, пірожныя, цукеркі, арганізавалі ў бібліятэцы гарбату… Расказала пра пастаянныя рубрыкі і ад імя рэдакцыі падарыла падпіску на І паўгоддзе 2017-га”.

 

Падхапіце ініцыятыву, сябры! Афармляйце падпіску на часопіс “Бярозка” не толькі для сябе і родных, але і для тых, каму жадаеце святла і шчасця. На добрую справу працуюць льготныя індэксы 74888 (індывідуальны) і 74879 (ведамасны).

Дзякуем за добрую душу!

 


← вярнуцца ў навіны