Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Вечар камернай музыкі інструментальнага трыа VIVA

2016.11.09 0

У Доме-музеі Ваньковічаў 26 лістапада а 18-й гадзіне пройдзе вечар камернай музыкі інструментальнага трыа VIVA з праграмай «Танга ў дваранскай сядзібе».

У праграме прагучаць творы Астара П’яцолы, кампазітара, які зрабіў танга не проста танцавальнай музыкай, а музыкай для праслухоўвання.

Вы пачуеце «Поры года ў Буэнас-Айрэсе» – музыку пра тое, як са зменай пор года змяняецца жыццё чалавека, які жыве ў гэтым горадзе. А таксама «Libertango» – танга свабоды, якое з’яўляецца сусветна вядомым творам Gran Astor, танга «Oblivion» – «Забыццё», напісанае да кінафільма «Генрых IV». Дзякуючы гэтаму танга кампазітар быў намінаваны на Грэмі ў 1992 годзе.

Музычная праграма разлічана на адну гадзіну. Кошт білета (7 руб.) прадугледжвае таксама агляд экспазіцыі музея-сядзібы Ваньковічаў. Білеты на праграму можна заказаць загадзя па тэл.: (017) 3278878 ці (029) 8755778, а таксама на старонках у кантакце альбо ў фэйсбуку.


← вярнуцца ў навіны