Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

На выставе ТБМ новыя выданні

2016.11.06 0

  Выява мае ілюстрацыйны характар.

Літаратуры выходзіць шмат і рознай. Што чытаць, кожны выбірае сам. А мы дапаможам выбраць! Завітвайце ў офіс ТБМ (Румянцава, 13) па буднях з 15:00 да 19:00 і знаёмцеся з літаратурнымі навінкамі.

Міхась Скобла. "Саркафагі страху"

Кніга Міхася Скоблы — сплаў асабістых успамінаў і ўдумлівых развагаў на літаратурныя і гістарычныя тэмы. “Прознае” — гэта і палемічнае эсэ, і блог-даследаванне, і водгук на цікавае выданне. “Гуслям, княжа, не пішуць законаў” —гэты радок Янкі Купалы мог бы стаць эпіграфам да большасці тэкстаў, чые героі словам і чынам разбуралі здаўна прысутныя ў нашай культурнай прасторы “саркафагі страху”.

Чытанка-маляванка “Беларуская Хрысціянская Азбука"

"Беларуская Хрысціянская Азбука" - гэта добрая вясёлая кніга на роднай мове, пакліканая навучаць нашых дзетак па-беларуску.

Ідэя стварэння азбукі ўзнікла ў асяродку хрысціянскага парталу Крыніца.інфо. Яе адразу ж падтрымаў вядомы дзіцячы аўтар Канстанцін Севярынец. Вершыкі да літар атрымаліся настолькі прыгожымі і душэўнымі, што мы вырашылі зрабіць да іх ілюстрацыі і парадаваць нашых дзетак яшчэ і размалёўкай. Малюнкі да азбукі падрыхтавала маладая і таленавітая мастачка Аляксандра Дзежыц.

 


← вярнуцца ў навіны