Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

У кастрычніцкім нумары часопіса “Бярозка”

2016.10.28 0

Прапануем анонс таго, што чакае чытачоў наступнага нумара часопіса "Бярозка".

***

Кіно, заснаванае на рэальных падзеях, набірае абароты. Лаўрэаты Оскара-2016 – выдатнае таму падцвярджэнне. Лепшы фільм года – “У цэнтры ўвагі” прысвечаны аднаму з найбуйнейшых расследванняў у гісторыі сучаснай журналістыкі. Не застаўся па-за ўвагай і фільм “Той, які выжыў”, падзеі якога развіваюцца ў каланізаванай Амерыцы. Рэжысёры не сталі абыходзяць бокам і далікатныя тэмы: экранізацыя гісторыі пра першую аперацыю па змене полу – “Дзяўчына з Даніі” заваявала сэрцы крытыкаў з розных краін.

Але гэта далёка не цэнтральная навіна Галівудскага Алімпа. Кінаакцёры актыўна завастраюць увагу на праблеме дыскрамінацыі жанчын. Так, у сакавіку дзеячы кінамастацтва склалі адкрыты ліст сусветным лідэрам, у якім заклікалі палітыкаў прыняць меры для вырашэння дадзенай праблемы.

Праектар

“Па гендары”

***

“Радзіма там, дзе начуе душа…,” - урываюцца ў памяць словы Рыгора Барадуліна. “А дзе начуе твая душа?” – спытаеце вы ў мяне. Мая душа ў горадзе, дзе ладзіла дабрачынныя балі Эліза Ажэшка, дзе двухгадовым хлопчыкам бегаў Максім Багдановіч. Мая душа ў старажытнай  Гародні.

Я запрашаю вас прайсціся гарадзенскімі сцежкамі аўтара “Вянка”. Нашым суправаджальнікам будзе мая настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ларыса Леанідаўна Вашкевіч, якая пачынала сваю працоўную дзейнасць у Музеі Максіма Багдановіча.

Прыпынак “Цэнтр занятасці”. Няспешна крочым праз парк Жылібера. Старыя кашлатыя ліпы і вялізныя дубы ствараюць атмасферу даўніны. Можа, яны сваімі галінкамі спявалі калыханку малому Максіму-кніжніку? Мінаем парк.

Перад намі – двухпавярховы драўляны домік мансарднага тыпу, у якім размяшчаецца Музей Максіма Багдановіча. Нясмела адчыняем дзверы, заходзім у памяшканне. Трапляем у першы пакой, дзе на нас са сцен глядзяць вядомыя нам са школы знакамітыя постаці дзеячаў беларускай літаратуры. Узнікаюць асацыяцыі з “Залай сарака” ў Падуанскім ўніверсітэце. Насустрач выходзіць гаспадыня дома, Марыя Апанасаўна Багдановіч. Пачынаецца тэатралізаванае шоу, створанае супрацоўнікамі музея.

Школа журналістыкі

“У гасцях у Марыі Апанасаўны”

  ***

Звычайна, спрачаюцца: хто разумнейшы. Але здараецца і наадварот.

Пастрачаліся неяк баран і курыца і пачалі спрачацца, хто з іх… дурнейшы.

- Я дурнейшы! – бляе баран. – І нашмат! Нездарма ж людзі кажуць: “Дурны, як баран!”

- А вось і не! Я дурнейшая за цябе! – сакоча курыца. – Я сама чула, як на днях гаспадар на жонку крычаў: “Ну, і дурная ж ты, зусім як курыца!”

Крычаць спрачаюцца, але спрэчку вырашыць ніяк не могуць.

А тут якраз непадалёку воўк бег. Пачуў ён іхнія крыкі, у той бок звярнуў.

Верасок: казкі школьнага ранца

“Хто дурнейшы?”

 ***

Вярталіся мы неяк з маім даўнім сябрам – мясцовым егерам – з дальняга паходу. Няспешны брылі чыстай лясной дарогай, якая павінна была вывесці нас да вёскі. Ішлі, размаўлялі. Вясновы лес, які прачнуўся яшчэ да світанку, звінеў наўкол птушыным рознагалоссем. Час ад часу мы прыпыняліся, слухалі, затым зноўку працягвалі свой шлях. Яшчэ крыху – і павінен быў абазначыцца апошні паварот, за якім нас чакала вясковае поле.

Раптам бачым, як нейкі невялікі звярок спешна тупае па дарозе наперадзе нас.

- Глядзі, вожык! – усклікнуў егер, не заўважыўшы ў ранішніх прыцемках у “вожыка” андатравага хваста.

Так, гэта была андатра. Вось толькі як яна тут апынулася? Паблізу, на доўгія тры вярсты, аніякага раўчука альбо сажалкі. Вакол сасновы бор. А звярок бяжыць сабе па дарозе, быццам шлях свой наперад ведае. Спяшаецца, нібыта баіцца ў госці спазніцца. Мы яшчэ пажартавалі: нібыта турыст сапраўдны, толькі заплечніка не хапае.

Літаратурныя старонкі

“У кожнага свой шлях”

 ***

Мастакоўства маё пачыналася з жолуда. Дакладна. Я доўга шукаў кропку з якой пачаўся мой шлях у свет незвычайнага мастацтва і знайшоў. Знайшоў жолуд.

Мне было шэсць. У свае шэсць я быў досыць самастойны чалавек. Настолькі самастойны, што раніцай сам уставаў з ложка, сам мыўся і чысціў зубы, сам апранаўся, адзяваўся і адзін ішоў у дзіцячы сад.

Маці яшчэ спала, калі я зашчоўкваў нашы дзверы на французскі замок і бег з пятага паверха блочнай будыніны на вуліцу. Маці позна вярталася з працы, а таму раніцай уставала пазней за мяне. Прызнаюся, мне было прыемна, што маці лічыла свайго шасцігадовага сына Валодзю дарослым хлопцам. У свае шэсць я быў для яе дарослы.

У тую цёмную лістападаўску раніцу было халодна. Не гледзячы на вецер і золкі холад, я зусім не хацеў ісці ў сад. Звычайна, я спакойна ішоў у сад, бо выхавацелькі – Клаўдзія Іванаўна і Эма Казіміраўна любілі мяне. З выхавацелькамі мне пашанцавала. У іх не было сваіх дзяцей, але да дзетсадаўскіх яны ставіліся, як да родных. Нянька Святлана таксама добра ставілася да мяне, але новая выхавацелька Галіна мяне чамусці не далюблівала. Яна ўсю нашу старэйшую групу не залюбіла. Мы для яе былі чужыя. Яна прыйшла падмяніць Эму Казіміраўну, бо тая прастудзілася. З-за злоснай Галіны ў сад ісці мне і не хацелася.

Літаратурныя старонкі

«Жолуд»

 Яшчэ больш цікавага — на старонках часопіса! 


← вярнуцца ў навіны