Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

ТБМ прапанавала выдаць юбілейную паштовую марку, прысвечаную 100-м угодкам Янкі Брыля (абноўлена)

2016.11.19 0

 Выява з сайта charter97.org.

ТБМ звярнулася ў Мінсувязі з прапановай выдаць юбілейную паштовую марку, прысвечаную 100-м угодкам народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля. У адказе паведамляецца, што выданне паштовай прадукцыі да 100-годдзя Янкі Брыля ўжо ўнесена ў план на 2017 год. Але некаторыя прапановы могуць быць улічаныя. Таксама Мінсувязі выказвае падзяку за актыўны ўдзел у развіцці філатэліі. Азнаёміцца з адказам можна ніжэй.

31 кастрычніка 2016 г.  № 73

С.П. Папкову

Міністру сувязі і інфарматызацыі

 Рэспублікі Беларусь

пр. Незалежнасці, 10,

220050, г. Мінск

 Аб выданні юбілейнай паштовай маркі

 Шаноўны Сяргей Пятровіч!

4 жніўня 2017 года наша краіна будзе святкаваць 100-я ўгодкі народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля.

У сувязі з гэтым просім Вас выдаць юбілейную паштовую марку Янкі Брыля на фоне Мірскага замка, бо Янка Брыль нарадзіўся ў Карэліцкім раёне, непадалёк ад Міра.

Было б добра зрабіць спецгашэнне гэтай маркі якраз у Мірскім замку.

З павагай,

старшыня ТБМ                                                                                                   А.Трусаў  


← вярнуцца ў навіны