Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

ТБМ звярнулася да старшыні Палаты прадстаўнікоў з прапановай актыўна выкарыстоўваць беларускую мову ў нашым парламенце (абноўлена)

2016.11.26 3

 Выява мае ілюстрацыйны характар.

Кіраўніцтва ТБМ 20 кастрычніка звярнулася да старшыні Палаты прадстаўнікоў У.П.Андрэйчанкі з прапановай актыўна выкарыстоўваць беларускую мову ў нашым парламенце. У канцы лістапада быў атрыманы адказ, у якім разгорнута тлумачыцца, што зменаў не будзе, бо і цяпер у Палаце прадстаўнікоў дзейнічаюць падыходы, якія "адпавядаюць прынцыпу роўнасці дзяржаўных моў у Рэспубліцы Беларусь". Цалкам ліставанне можна прачытаць далей.

Сп. У.П. Андрэйчанку,

Старшыні Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

220010, г. Мінск,

пл. Незалежнасці, Дом Ураду

 Шаноўны Уладзімір Паўлавіч!

ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" віншуе Вас з абраннем на пасаду старшыні беларускага парламента.

Мы ведаем Вас як беларускага патрыёта, які шануе нашу мову, гісторыю і культуру. Мы не сумняваемся, што Вы падзяляеце наступнае выказванне Кіраўніка нашай дзяржавы, які на агульным паседжанні дэпутатаў Нацыянальнага сходу сказаў наступнае: "Мы - нацыя, а ў кожнай нацыі ёсць свае прыкметы. І галоўнае акрамя тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэннасці - гэта мова."

У сувязі з гэтым просім Вас весці ўсе пасяджэнні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на дзяржаўнай беларускай мове.

Было б добра, каб дэпутаты шостага склікання, якія па словах Марзалюка І.А. добра ведаюць дзяржаўную беларускую мову, але часам гэтага саромеюцца (бо так склалася на працягу апошніх 300-сот гадоў, што беларус размаўляе на мове начальства), атрымлівалі адразу ўсе законапраекты ў адпаведнасці з дзейнай Канстытуцыяй на дзвюх дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь і прымалі іх адначасова.

Такім чынам мы ўмацуем аўтарытэт нашага парламента, што паспрыяе падвышэнню яго іміджу як у нашай краіне, так і за мяжой.

Таксама мы прапануем зрабіць на 1-м канале БТ пастаянную перадачу "Парламенцкая гадзіна", якую з цікавасцю будуць глядзець усе выбаршчыкі, каб ведаць, што канкрэтна робяць іх абраннікі ў Палаце прадстаўнікоў і як бароняць іх інтарэсы.

Жадаем Вам плённай працы на карысць нашай Бацькаўшчыны.

З павагай,

Старшыня ТБМ                                                        Алег Трусаў

 

Каментары

Госць 2016-10-25 10:13:17

Праз такіх "патрыётаў", як адрасат і Кіраўнік (калі з вялікай літары, то чаму "дзяржава" з малой?), мы і сядзім у ж... Але пісаць ім, безумоўна, варта, каб неяк апраўдваць сваё існаванне.

Госць 2016-11-26 20:28:32

Гы, каменты злобных троляў

Госць 2016-11-28 10:57:44

А-яй, Лукашэнка і яго стаўленік Андрэйчанка - лепшыя сябры беларускай мовы! Застаецца толькі "амаль святому" Гігіну напісаць... Дарэчы, пан Трусаў павіншаваў яго з прызначэннем на пасаду дэкана або забыўся? :)


← вярнуцца ў навіны