Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Уручэнне прэміі імя Карласа Шэрмана (абноўлена)

2016.10.28 0

Цырымонія ўзнагароджання пераможцы адбылася 25 кастрычніка на Прэс-клубе, дзе былі ўручаныя дзве традыцыйныя штогадовыя прэміі Беларускага ПЭН-цэнтра – прэмія імя Алеся Адамовіча за найлепшую публіцыстыку і прэмія імя Францішка Багушэвіча за гістарычную прозу.

Прэмію імя Алеся Адамовіча атрымаў Уладзімір Арлоў за кнігу “Імёны Свабоды” (Мінск, 2015).

Прэмію імя Францішка Багушэвіча раздзялілі аўтары дзвюх кніг. Святлана Марозава была ўзнагароджаная за кнігу “Сваёй веры ламаць не будзем…”: супраціў дэўнізацыі ў Беларусі (1780 – 1839 гады)” (Гродна, 2014),Дзяніс Лісейчыкаў – за кнігу “Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства (1596 – 1839)” (Мінск, 2015).

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная ў студзені 1995 года, праз год пасля смерці пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра Алеся Адамовіча. Прэмія адзначае найлепшы публіцыстычны твор, прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Лаўрэатамі прэміі былі Павел Шарамет, Сяргей Дубавец, Валянцін Акудовіч, Ганна Соўсь, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Някляеў, Алесь Бяляцкі і інш.

Прэмія імя Францішка Багушэвіча была заснаваная ў 1994 годзе і ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці чытачоў. Лаўрэаты мінулых гадоў — Лявон Баршчэўскі, Андрэй Катлярчук, Вольга Бабкова, Людміла Рублеўская, Дзмітрый Матвейчык, Анатоль Трафімчык і інш.


← вярнуцца ў навіны