Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

ТБМ прапанавала ўвесці юбілейную манету з выявай Францішка Скарыны з нагоды 500-х угодкаў беларускага кнігадрукавання (абноўлена)

2016.11.14 0

 Выява мае ілюстрацыйны характар.

ТБМ 20 кастрычніка звярнулася да старшыні Нацыянальнага банка Беларусі з прапановай увесці ў абарачэнне юбілейную манету (адзін рубель) з выявай Францішка Скарыны з нагоды 500-х угодкаў беларускага кнігадрукавання.

Спадару  П.У. Калауру,

Старшыні Праўлення

Нацыянальнага Банка

Рэспублікі Беларусь

 Паважаны Павел Уладзіміравіч!

 

У наступным годзе ўся наша краіна будзе святкаваць 500-я ўгодкі беларускага кнігадрукавання.

У сувязі з гэтым просім Вас увесці ў абарачэнне першую беларускую юбілейную манету з нагоды гэтай знамянальнай падзеі. Было б добра, каб гэта быў беларускі рубель з выявай Францішка Скарыны.

З павагай,

Старшыня ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны"                              Алег Трусаў

У пачатку лістапада мы атрымалі адказ.

 


← вярнуцца ў навіны