Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Адбылася прэзентацыя новых кніг Алега Трусава, Валянціна Голубева і Паўла Церашковіча

2016.10.14 2

Сёння, 14 кастрычніка а 18:00, у Галерэі “Ў” адбылася прэзентацыя новых навучальных дапаможнікаў для беларускіх школьнікаў і ліцэістаў. Алег Трусаў - аўтар "Гісторыі сярэднявечнай Еўропы", Валянцін Голубеў ("Найноўшая гісторыя Беларусі"), Павел Церашковіч ("Геаграфія Польшчы") распавядалі пра працу над дапаможнікамі, пра свае навуковыя адкрыцці і бачанні. Кнігі падрыхтаваныя ў Навукова-творчай лабараторыі “Беларуская школа ХХІ стагоддзя” Таварыства беларускай школы. Вялі прэзентацыю Лявон Баршчэўскі і Уладзімір Колас.

Прэзентацыю наведалі Першы намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім, старшыня Таварыства беларускай школы Алесь Лозка, беларускі філосаф і тэолаг Ірына Дубянецкая, мастак Алесь Марачкін і многія іншыя.

Каментары

Госць 2016-10-18 13:21:25

Калi i дзе можна будзе iх набыць?

Госць 2016-10-19 18:20:20

Азнаёміцца з выданнямі можна ў офісе ТБМ (Румянцава, 13).


← вярнуцца ў навіны