Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Распачалася кампанія салігорскай суполкі ТБМ "Не "Бульбашу" ў Беларусі!" (абноўлена)

2016.10.27 1

 Выява мае ілюстрацыйны характар.

Салігорская суполка ТБМ пасля прапановы сябра арганізацыі сп. Валерыя Гарбацэвіча распачала збор подпісаў за перайменаванне гандлёвага брэнда "Бульбашъ". У Салігорску пачалася грамадская ініцыятыва "Не "Бульбашу" ў Беларусі". Сябры салігорскай суполкі ТБМ распачалі збор подпісаў за прыпыненне дзяржаўнай рэгістрацыі гандлёва-прамысловага брэнда "Бульбашъ". Гэта назва, абразлівая для беларусаў, не павінна ўжывацца на дзяржаўным узроўні.
Прапануем сябрам ТБМ салідарызавацца з салігорскай суполкай і падтрымаць грамадзянскую ініцыятыву.

Адкрытыя лісты і бланк па зборы подпісаў.

Таксама дадаем ужо сабраныя подпісы.

 

Каментары

Госць 2016-10-11 21:56:19

Ну, што сказаць... У прынцыпе, брэнд "бульбаш" дастаў, вока муліць, так што па пасыле ініцыятыва верная. Што датычыцца метадаў, тут пытанне. Не забываймася, што "бульбаш" - даволі раскручаны брэнд, у які былі ўкладзеныя немалыя грошы. Калі на кампанію пачалі наязджаць за гэту назву, яны нават пайшлі на такі крок як запачаткаванне нейкіх беларускамоўных форм дзейнасці, але брэнд не памянялі. Тут, відаць, трэба дзейнічаць больш тонка. У дадатак да подпісаў, напрыклад, распачаць здзеклівую сатырычную кампаніў ў смі: карыкатуры, каменты і г.д., якая будзе дэзавуяваць гэты брэнд. Магу падкінуць слоганы "бульбаш - ня наш", "Дзед Талаш не п'е бульбаш" і г.д. Для гэтай дзейнасці трэба альбо сапраўдная масавасць (якой не будзе) альбо больш крэатыву, асабліва ў інтэрнэце. Яшчэ варта карыкатур нарабіць, усякіх дэматыватараў, карацей. больш сцёбу і здзеку - менш крыўдаў і пафасу.


← вярнуцца ў навіны