Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2016.10.06 3
Некалькі тыдняў таму ТБМ дасылала ліст Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з прапановай павялічыць гадавыя выдаткі на культуру ў 2017 годзе. Днямі мы атрымалі адказ на нашу прапанову.
20 верасня 2016 г. № 67
Сп. У.П. Андрэйчанку,
Старшыні Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
220010, г. Мінск,
пл. Незалежнасці, Дом Ураду
Аб разглядзе бюджэта на 2017 г.
Шаноўны Уладзімір Паўлавіч!
У сувязі з тым, што дзейныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання павінны разгледзець і зацвердзіць бюджэт на наступны год, звяртаемся з наступнай прапановай:
закласці на 2017 год выдаткі на культуру ў памеры не менш за 2% ад агульнага памеру бюджэта. Гэта дазволіць вырашыць пытанне з падвышэннем заработнай платы работнікаў культуры, якая значна ніжэйшая, чым у медыкаў і настаўнікаў, закрыць праблемы фінансавага забеспячэння матэрыяльна-тэхнічнай базы устаноў культуры, скончыць рэстаўрацыю Лідскага замка і прадоўжыць рэстаўрацыю Быхаўскага замка. Гэта будзе годным завяршэннем абвешчанага ў нашай краіне Года культуры.
Неабходныя сродкі можна атрымаць пры падвышэнні акцызаў на продаж алкагольных вырабаў і тытуню.
З павагай,
Старшыня ТБМ Алег Трусаў
Каментары
Госць 2016-10-09 10:43:21
А што такое "сігнаванні"? Да таго ж з адказу Дабрынінай ясна, што выдаткаў "на культуру ў памеры не менш за 2% ад агульнага памеру бюджэта" ў 2017-м і блізка не будзе. Вось дык перамога...
Госць 2016-10-10 01:12:17
Н-да, штосьці і я прачытаў, перачытаў і не знайшоў нават абяцанкі-цацанкі зрабіць іх у межах 2% ад бюджэту. Звычайная адпіска, бо інфляцыя і рост цэнаў імгненна з'ядуць усе гэтыя "росты расходаў на 112%". Здаецца, адказу па сутнасці зробленай прапановы ў адказе няма.
Госць 2016-10-10 09:42:14
Ага, і кінулі костку работнікам культуры: паабяцалі павысіць заробак аж на 9%! Калі яны будуць больш актыўна зарабляць (займацца "дзейнасцю, якая прыносіць даходы"). Прычым, не выключана "аптымізацыя колькасці працуючых", г. зн. звальненні. Карацей, сапраўды адпіска; абяцанкі-цацанкі, а ТБМу радасць.