Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Алена Анісім правяла новыя сустрэчы ў Стаўбцоўскай выбарчай акрузе № 70

2016.09.09 0

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе № 70 Алена Анісім правяла шэраг сустрэч з 5 па 8 верасня.

У панядзелак 5 верасня  яна сустракалася з выбаршчыкамі ў в. Шашкі.

У аўторак 6 верасня адбыўся пікет у Стоўбцах, а пасля яго сустрэча ў Доме культуры. На пікеце прагучала некалькі беларускіх песень: дзве песні на словы Генадзя Бураўкіна і “Пагоня” на словы Максіма Багдановіча ў выкананні Аляксея Галіча.

У сераду  7 верасня адбылася сустрэча з выбаршчыкамі ў Старым Свержні.

У чацвер 8 верасня прайшлі тры сустрэчы ў Нясвіжы:

-         з супрацоўнікамі музея-запаведніка;

-        у гімназіі з настаўнікамі з розных школ;

-        у раённай бальніцы з персаналам.

        Падчас усіх сустрэч адбылася зацікаўленая размова. Людзі з прыхільнасцю ўспрымалі прапановы, выказаныя ў праграме кандыдата. У сваю чаргу яны давалі і свае наказы. Так, адзін з супрацоўнікаў музея-запаведніка адзначыў, што вельмі патрэбны тэлеканал для дзіцячай аўдыторыі, па якім бы дэманстраваліся мультфільмы і розныя пазнавальна-выхаваўчыя праграмы на беларускай мове.

Выбаршчыкі таксама выказвалі пажаданне, каб цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа спыняліся ў Гарадзеі, гэта падвысіла б запоўненасць такіх цягнікоў у буднія дні, а значыць і эканамічная выгада была б большай.

Фактычна ўсе ўдзельнікі выказалі сваю падтрымку кандыдату ў дэпутаты Алене Анісім.

Штаб кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім

 

Размова з супрацоўнікамі музея-запаведніка Размова з супрацоўнікамі музея-запаведніка Сустрэча ў раённай бальніцы

← вярнуцца ў навіны