Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2016.09.05 0
Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім з серады 31 жніўня па нядзелю 4 верасня правяла шэраг сустрэч у Стаўбцоўскай выбарчай акрузе № 70.
У сераду 31 жніўня яна сустракалася з выбаршчыкамі ў Новым Свержні.
У чацвер 1 верасня раніцай - выступіла перад настаўнікамі, вучнямі і іх бацькамі на ўрачыстай лінейцы ў сваёй роднай школе ў Горках, увечары - размова з выбаршчыкамі ў Рубяжэвічах.
У пятніцу 2 верасня яна правяла дзве сустрэчы ў Гарадзеі, адна ў школе № 2, другая - у школе-інтэрнаце. На гэтыя сустрэчы з Мінску прыехалі падтрымаць кандыдата Алену Анісім яе давераныя асобы - Марыя Міхайлаўна Міцкевіч, Вячаслаў Раковіч, а таксама сябар і аднадумца Алег Гайдукевіч (з НАН Беларусі). Вечарам была сустрэча з выбаршчыкамі ў Коласава.
У суботу 3 верасня Алена Анісім прыняла ўдзел у свяце вёскі Дружная ў Стаўбцоўскім раёне, дзе мела магчымасць выступіць перад жыхарамі і гасцямі вёскі Дружная.
У нядзелю раніцай адбыўся пікет у падтрымку Алены Анісім у Нясвіжы.
Падчас сустрэч выбаршчыкі задавалі розныя пытанні. Вось некаторыя з іх:
- Ці верыце Вы, што правільна палічаць галасы? – Спачатку трэба прагаласаваць, бо калі Вы не прагаласуеце за мяне, то і лічыць няма чаго. Чым больш людзей аддасць свае галасы за маю кандыдатуру, тым больш шансаў стаць дэпутатам.
- Якім Вы бачыце стан сельскай гаспадаркі ў раёне і ў краіне ў цэлым? – Я магу не вельмі аб’ектыўна ацаніць стан сельскай гаспадаркі, але мая думка такая: недахопу ў ежы ў нас няма. Але ёсць пытанне якасці прадуктаў. А гэта змушае нас больш звяртаць увагі на пытанні экалогіі.
- У нас сёння яшчэ ёсць спецыялісты і людзі ахвотныя працаваць на зямлі. А хто за намі? Што з гэтым рабіць? – Я думаю, што варта ў школах практыкаваць семінары-вучобы з бізнес-спецыялістамі, якія змогуць дапамагчы школьнікам выявіць і развіць схільнасці да прадпрымальніцтва, дапамогуць сфармуляваць і рэалізаваць цікавыя задумы, у тым ліку і ў сельскай гаспадарцы.
Таксама на мінулым тыдні кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім разам з сваімі даверанымі асобамі Наталляй Плакса і Валерам Дранчуком наведала ў Нясвіжы пляменніцу Янкі Купалы Ядвігу Іванаўну, якой у гэтым месяцы споўніцца 96 гадоў.
Штаб кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім