Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Адбыліся чарговыя сустрэчы кандыдата ў дэпутаты Алега Трусава з выбаршчыкамі

2016.09.06 4

Яшчэ 2 сустрэчы кандыдата ў дэпутаты Алега Трусава з выбаршчыкамі Чкалаўскай выбарчай акругі №96 г. Мінска адбыліся 2 верасня ў актавай залі ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Мінска" (вул. Чкалава, 3а) і 5 верасня ў класным кабінеце ДУА "Сярэдняя школа № 168 г. Мінска" (вул. Жукоўскага, 10/5).

Сустрэчы наведвае невялікая колькасць выбаршчыкаў, але некаторыя з іх абяцаюць прывесці на выбары па 10 прыхільнікаў Алега Трусава. На сустрэчах усе прысутныя актыўна далучаюцца да абмеркавання перадвыбарнай праграмы кандыдата і ўносяць свае прапановы адносна вырашэння праблем свайго раёна.

Каментары

Госць 2016-09-08 13:14:10

"Слабо" было кожнай з давераных асоб кандыдата прывесці на сустрэчу з ім... не па 10, а хаця б па 2 чалавекі? Мо і аўдыторыі запоўніліся б.

Госць 2016-09-12 04:57:45

Нашто запаўняць? Хто змог наведаць, той і дайшоў, відаць.

Госць 2016-09-12 11:21:42

"Нашто запаўняць?" Вось таму, напэўна, кандыдат і прайграў, што сам і яго давераныя асобы працавалі "абы з рук". Улады паглядзелі на няздольнасць запоўніць нават школьны клас - і не пусцілі ў ПП НС. Палічылі, што хопіць там адной Анісім :)

Госць 2016-09-12 22:53:44

Цікава, значыць "улады" вызначаюць, каго пусціць у ПП НС па запаўняльнасці класаў? Не смяшыце мае боты


← вярнуцца ў навіны