Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2016.08.30 0
Алена Анісім правяла тры сустрэчы з выбаршчыкамі Стаўбцоўскай акругі № 70.
У 11.00 гадзін адбылася сустрэча ў Стаўбцоўскай дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа.
У 18.00 у Дзераўнянскім цэнтры культуры.
У 19.30 – у Налібоцкім сельскім доме культуры.
Падчас сустрэчы выбаршчыкі задавалі наступныя пытанні:
- Для чаго Вы ідзяце на выбары? – Адказ А.Анісім: - Каб вырашаць пытанні пашырэння ўжывання беларускай мовы ў інфармацыйнай прасторы, заснаваць універсітэт з беларускай мовай навучання, нам трэба мець прадстаўніка ў заканадаўчым органе, які б у супрацы з іншымі дэпутатамі адстойваў нашы інтарэсы і прасоўваў ідэі нашай арганізацыі. Я іду працаваць дзеля гэтага.
- Што Вы будзеце рабіць, калі ў парламент пройдзеце адна, без сваіх паплечнікаў? – Адказ А.А.: - Буду пераконваць тых, хто акажацца ў парламенце, каб падтрымалі мае прапановы па ўніверсітэце, па напаўненні хаця б аднаго тэлеканала беларускай мовай на 100%. Таксама многіх хвалююць пытанні экалогіі, мы ўсе зацікаўлены ў тым, каб есці якасныя прадукты, дыхаць чыстым паветрам, піць чыстую ваду. Я ўпэўнена, што па многіх пытаннях маёй праграмы я знайду шмат аднадумцаў сярод будучых дэпутатаў.
У сустрэчах бралі ўдзел пісьменнікі: лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Генрых Далідовіч (давераная асоба Алены Анісім), Алесь Камароўскі. Яны выступілі з прамовамі ў падтрымку сваёй зямлячкі і заклікалі прысутных аддаць свой голас на выбарах за яе кандыдатуру.
Штаб кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім