Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Вынікі паэтычнага конкурса “Быў нейкі зусім незвычайны дзень”

2016.08.31 6

Паважаныя ўдзельнікі паэтычнага конкурса, дзякуй вам за творы і актыўны ўдзел у жыцці нашай арганізацыі.

Перамагла ў конкурсе Зорко Ірына Аляксандраўна з Мінска, якая атрымала ў якасці падарунка ад ТБМ: грамату, кнігу “Шляхі да беларускай нацыі” П.П.Мурзёнка і прысмакі.

Верш-пераможца быў абраны рашэннем большасці сяброў журы і друкуецца ў рэдакцыі аўтара.

 

АКВАРЭЛЬКI ЗЬ МЕНСКУ

Стары і новы, не мегаполіс,
Ты эўрапейскі, савецкі колісь.

О, Менск, ты розны!
Ты часам... п'яны.
Калі твае вярэдзяць раны,
Ты плачаш горка.
А зранку росны,
Лёгкі, як пёрка.
Начамі іншы,
Шукаеш нішы для самадаек.
Удзень прытулак птушыных зграек.
Ты шматгалосы,
Злучаеш лёсы,
Клiчаш на службу, намаз i месу.
Ты мадэрновы, дзіця прагрэсу.

Рака Няміга цячэ па трубах.
А мы штодня "плывем" па трупах
То ў пераходзе, то на платформе.
Ты цывiлiст, хоць часта ў форме.
Ты - БЕЛАРУС (ня толькi трактар).
Ты ёсьць душа i ёсьць характар.

Ты намi ёсьць, а мы табою.

Каментары

Госць 2016-09-02 11:55:16

Мяркую, усё-такі не "Зорко", а "Зорка" або "Зарко". Таксама "МурзёНКа" + "абраны рашэннЕм". І што такое "плаформе"?

Госць 2016-09-04 10:07:41

Прозьвiшча напiсана так, як у пашпарце. Зарко я нiколi ня буду. Але й Зоркай не пашчасьцiла ;)

Госць 2016-09-04 10:37:30

Напісанне "Зорко" супярэчыць правілам беларускай арфаграфіі, самі разумееце... Не можа быць у двухскладовым прозвішчы двух "о": ненаціскное "о" пераходзіць у "а".

Госць 2016-09-06 16:51:59

Галоўнае, што чалавек перамог. Віншуем! А таму, у каго празмерна абвострана патрэба жыць паводле правілаў беларускай арфаграфіі, можа варта папусціцца троху?

Госць 2016-09-06 17:46:21

Госць 2016-09-06 16:51:59, культуры не можа быць без правілаў. Давайце тады не зважаць ні на "вершы Быкава", ні на блытаніну з Коласам/Купалам (у Гродне, здаецца)... Галоўнае, што ўспамінаюць нашых класікаў! PS. Ананімнае віншаванне нядорага каштуе.

Госць 2016-09-16 17:43:40

Адказ Госцю 2016-09-06 17:46:21: затое ананімныя заўвагі каштуюць як золата)))))))))))))))))))


← вярнуцца ў навіны