Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Алег Трусаў адкрыў спецыяльны выбарчы рахунак (абноўлена)

2016.08.14 0

  Выява мае ілюстрацыйны характар.

Адкрыты спецыяльны выбарчы рахунак кандыдата ў дэпутаты беларускага парламента Трусава Алега Анатольевіча № 3014555500865 БІК 153001254 (код банка 254) у філіяле № 527 "Белжелдор" Беларусбанка.

Грамадзяне Беларусі могуць падтрымаць выбарчую кампанію А.Трусава і даслаць на гэты рахунак ахвяраванні ў памеры не болей за 105 рублёў ад адной канкрэтнай асобы. Ахвяраванні юрыдычных асоб могуць быць не больш за 210 рублёў.

Пры прыёме ахвяраванняў ад грамадзяніна банкам, аддзяленням сувязі ахвярадаўца прадастаўляе пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, і пры гэтым афармляецца плацёжны дакумент, у якім указваюцца наступныя звесткі пра грамадзяніна: прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння (дата, месяц, год), месца жыхарства (месца рэгістрацыі/былая прапіска), серыя і нумар пашпарта. У полі "прызначэнне плацяжу" ўказваецца: "добраахвотныя ахвяраванні ў выбарчы фонд кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў (прозвішча, імя, імя па бацьку кандыдата)".

Ахвяраванне грамадзяніна можа ажыццяўляцца як шляхам унясення наяўных грашовых сродкаў, так і шляхам пералічэння грашовых сродкаў з рахунку грамадзяніна, у тым ліку з выкарыстаннем банкаўскай плацёжнай карткі, на спецыяльны выбарчы рахунак кандыдата ў дэпутаты.

Ахвяраванне ў выбарчы фонд кандыдата ў дэпутаты грамадзянін можа ажыццяўляць праз сістэму "Інтэрнэт-банкінг". Пры афармленні электроннага плацёжнага дакумента грамадзянін абавязкова павінен запоўніць поле "адрас плацельшчыка", у полі "дадатковыя рэквізіты" ўказаць сваю дату нараджэння (дату, месяц, год), серыю і нумар пашпарта, а таксама прызначэнне плацяжу "добраахвотнае ахвяраванне ў выбарчы фонд кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў (прозвішча, імя, імя па бацьку кандыдата)".

Ахвяраванне юрыдычнай асобы ажыццяўляецца ў безнаяўным парадку шляхам пералічэння грашовых сродкаў на спецыяльны выбарчы рахунак кандыдата ў дэпутаты.

У плацёжным даручэнні ўказваюцца наступныя звесткі пра юрыдычную асобу: уліковы нумар плацельшчыка, назва, банкаўскія рэквізіты, юрыдычны адрас. У полі "прызначэнне плацяжу" пазначаецца: "добраахвотнае ахвяраванне ў выбарчы фонд кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў (прозвішча, імя, імя па бацьку кандыдата)".


← вярнуцца ў навіны