Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Алена Анісім запрашае далучыцца да яе прадвыбарнай парламенцкай кампаніі

2016.08.11 2

Учора, 10 жніўня, адбылося паседжанне акруговай выбарчай камісіі Стаўбцоўскай выбарчай акругі № 70. На ім было прынята рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Па гэтай акрузе вылучалася шляхам збору подпісаў першы намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім. Згодна з рашэннем камісіі за № 7 ад 10 жніўня Анісім Алена была зарэгістравана кандыдытам і атрымала адпаведнае пасведчанне.

Сп. Анісім запрашае далучацца да яе выбарнай кампаніі і выказвае ўдзячнасць сябрам ініцыятыўнай групы, якія збіралі подпісы, усім, хто падпісаўся за яе кандыдатуру, а таксама тым асобам, якія спрыялі ў гэтай справе.
Кантакты для сувязі: 8-029-6616598; alenaanisim@gmail.com
 

Каментары

Госць 2016-08-11 21:44:36

Віншую, спадарыня Алена! Прыемная навіна!

Госць 2016-08-12 07:40:55

Дзякуй за віншаванне! Далучайцеся да супрацы.


← вярнуцца ў навіны