Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2016.08.08 0
Выява мае ілюстрацыйны характар.
Нядаўна ТБМ даслала ў Міністэрства культуры ліст з прапановай стварыць аддзелы археалогіі ў абласных музеях і некаторых іншых установах у складзе 5 чалавек (у кожным такім аддзеле). У сувязі з недахопам кадраў археолагаў і рэстаўратараў у нашай краіне таксама было прапанавана заняцца павелічэннем колькасці адпаведных штатных адзінак.
У адказе напісана нямала, але асноўны сэнс прыблізна наступны (перафразіравана намі): "Для рэалізацыі падобнай прапановы неабходна шмат грошай, часу і працы. Таму, па сутнасці, Брэсцкі, Мінскі і Гомельскі аблвыканкамы супраць стварэння аддзелаў археалогіі ў музеях".