Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Прайшоў чарговы пікет па зборы подпісаў за вылучэнне Алега Трусава кандыдатам у дэпутаты

2016.07.27 0

У аўторак 26 ліпеня быў зладжаны пікет (на вул. Кірава, 3 і 4) па зборы подпісаў за вылучэнне Алега Трусава кандыдатам у дэпутаты. 

Нагадваем, што наступныя пікеты пройдуць па адрасах:

27 ліпеня (серада) з 17.00 да 18.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Рабкораўская, 19 (каля філіяла музея Максіма Багдановіча).

27 ліпеня (серада) з 18.10 да 20.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Варанянскага, д. 15, к. 1 (каля крамы "Еўраопт").

28 ліпеня (чацвер) з 17.00 да 19.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Казінца (між дамамі 29 і 31).

Каб падпісацца, жыхары Чкалаўскай акругі №96 павінны мець з сабой пашпарт.


← вярнуцца ў навіны