Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Прайшлі пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне Алены Анісім кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

2016.07.25 0

У нядзелю 24 ліпеня адбыліся пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне першага намесніка старшыні ТБМ Алены Анісім кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Пікеты прайшлі ў Стоўбцах, Гарадзеі і Нясвіжы.

У пікетах бралі ўдзел старшыня ТБМ Алег Трусаў, намеснік старшыні Дзяніс Тушынскі, старшыня МІнскай гарадской арганізацыі ТБМ Аляксандр Давідовіч, сябры ініцыятыўнай групы і сама Алена Анісім. Пікеты выклікалі вялікую цікавасць у гараджан. Падчас пікетаў была сабрана пэўная колькасць подпісаў. Некаторыя прыязджалі спецыяльна з суседніх мястэчкаў, каб паставіць подпіс. Шмат хто пакідаў свае кантакты, бо не мелі пры сабе пашпартоў, але хацелі б падтрымаць вылучэнне кандыдатуры першага намесніка старшыні ТБМ.

← вярнуцца ў навіны