Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Другі пікет па зборы подпісаў за вылучэнне Алега Трусава кандыдатам у дэпутаты адбыўся 10 ліпеня (абноўлена)

2016.07.11 0

Прайшло ўжо 2 пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне Алега Трусава кандыдатам у дэпутаты ў Чкалаўскай выбарчай акрузе №96 (7 і 10 ліпеня). Дадаем здымкі Міколы Лавіцкага з пікетаў. 

На наступных пікетах можна будзе паразмаўляць з самім Алегам Трусавым і падпісацца за яго. Пікеты адбудуцца:

11 ліпеня з 17.00 да 19.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Жукоўскага, 3 (каля крамы “ГІПА”);

14 ліпеня з 17.00 да 19.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Варанянскага, 1А (каля крамы "Хэпі Хэнд" насупраць палаца Чыгуначнікаў);

18 ліпеня з 17.00 да 19.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Маскоўская, 17 (каля Акадэміі кіравання);

19 ліпеня з 17.00 да 19.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Маскоўская, 17 (каля Акадэміі кіравання);

21 ліпеня з 17.00 да 19.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Магілёўская, 12 (каля ўніверсама “Магілёўскі”).

Жыхары гэтай акругі, пачынаючы з узросту 18 гадоў, могуць паставіць свой подпіс за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты па вышэйзгаданай акрузе старшыні ТБМ Трусава Алега Анатольевіча.

Гэта можна зрабіць у ліпені кожную сераду і чацвер у сядзібе ТБМ па адрасе: вул. Румянцава, 13, каля станцыі метро "Плошча Перамога" з 17.00 да 19.30.

Для таго, каб паставіць подпіс, з сабой трэба мець пашпарт.

Ініцыятыўная група па вылучэнні Алега Трусава кандыдатам у дэпутаты
 

← вярнуцца ў навіны