Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Да ўвагі выбаршчыкаў Стаўбцоўскай выбарчай акругі № 70 (Стаўбцоўскі і Нясвіжскі раёны)

2016.07.07 0

 Выява з сайта nn.by.

Да ўвагі выбаршчыкаў Стаўбцоўскай выбарчай акругі № 70, якая ўключае Стаўбцоўскі і Нясвіжскі раёны.

Усе жадаючыя, жыхары гэтай акругі, пачынаючы з узросту 18 гадоў, могуць паставіць свой подпіс за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па вышэйзгаданай акрузе першага намесніка старшыні ТБМ Анісім Алены Мікалаеўны.

Гэта можна зрабіць у ліпені кожую сераду і чацвер у сядзібе ТБМ па адрасе: вул. Румянцава, 13, (непадалёк ад станцыі метро "Плошча Перамогі") з 17.00 да 19.30.

З сабой трэба мець пашпарт.

Подпісы таксама можна будзе паставіць на пікетах, якія будуць арганізаваныя на тэрыторыі гэтай выбарчай акругі. Інфармацыю пра пікеты мы паведамім пазней.

Можна таксама паставіць свой подпіс у членаў ініцыятыўнай групы, якія збіраюць подпісы ў населеных пунктах Стаўбцоўскага і Нясвіжскага раёнаў. Дадатковая інфармацыя па тэл. 8-029-6616598.

Ініцыятыўная група па вылучэнні Алены Анісім

кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

 


← вярнуцца ў навіны