Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Забытая мапа Беларусі 1941 г.

2016.06.20 2

Роўна 75 год таму пачалася Вялікая айчынная вайна. На гэтай мапе адлюстраваныя межы Беларусі ў 1941 годзе да пачатку вайны. У беларускія школы мапа паступіла ў пачатку 1941 г. Пра гэта сведчыць налепка на адваротным баку мапы. Таксама мы бачым, што тады Беларусь мела непасрэдную мяжу з Германіяй, як некалі ў пачатку ХV ст. А некаторыя беларускія гарады і мястэчкі, перададзеныя Літве, яшчэ не паспелі атрымаць літоўскія назвы. На мапе таксама бачна, што тыя гарады, якія паспелі перайменаваць, маюць і старыя назвы, пададзеныя ў дужках. Напрыклад, Вільно перайменавана ў Вільнюс, Дзвінск у Даўгаўпілс, Вількамір стаў Укмерге.

Каментары

Госць 2016-06-24 10:05:27

Даўгаўпілс - гэта ў Латвіі, а не ў Літве. Латышскі ўрад пераменаваў Дзвінск у Даўгаўпілс яшчэ ў 1920 г., так што карта разлічана на "тармазоў", якія за 20 гадоў не вывучылі новай назвы, і аўтарытэтнай крыніцай у тапаніміцы не з'яўляецца. Вельмі сумнеўна, што колішні Дынабург - беларускі горад, дый наконт Вількаміра (Укмярге) можна паспрачацца.

Госць 2016-07-05 09:31:37

У Дзвінску (Даўгаўпілсе) і зараз латышоў меньшасць. Дзьвінск можна лічыць і беларускім, і латгальскім, так як вёскі навокал маюць карэннае насельніцтва, якое гаварыла на гэтых мовах.


← вярнуцца ў навіны