Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2016.06.26 1
Выява мае ілюстрацыйны характар.
Паважанае спадарства!
Найважнейшы складнік нацыянальнай культуры і незалежнасці нашай краіны - беларуская мова - перажывае надзвычай складаны перыяд.
У сувязі з гэтым мы заклікаем усіх патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты ўключыць у свае выбарчыя праграмы наступныя пункты:
1. Прыняць Закон аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы.
2. Адкрыць у Мінску Нацыянальны ўніверсітэт імя Францішка Багушэвіча з выкладаннем усіх прадметаў на беларускай мове.
3. У кожным раённым цэнтры адкрыць школу або гімназію з выкладаннем усіх прадметаў на беларускай мове.
4. Канчаткова вярнуць выкладанне гісторыі і геаграфіі ва ўсіх школах краіны па-беларуску.
Гэта будзе найлепшым спосабам сцвердзіць свой патрыятызм і праявіць сапраўдны клопат пра незалежнасць і культуру Беларусі.
15 чэрвеня 2016 года Сакратарыят ТБМ.
Каментары
Госць 2016-06-17 00:00:00
-- выдалена адміністратарам --