Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Беларускую мову ў беларускія крамы

2016.06.06 0

   Выява мае ілюстрацыйны характар.

Напачатку 2016 года Мінскай гарадской арганізацыяй ГА “ТБМ імя Ф.Скарыны” было распачата ліставанне з шасцю буйнейшымі сеткамі гіпермаркетаў Беларусі (Гіпа, Green, Еўраопт, BIGZZ, Карона, ProStore).

Сутнасць прапаноў ТБМ была наступная:

1.  Арганізаваць мінімум адну касу з беларускай мовай абслугоўвання ў  кожным гіпермаркеце.

2.  Размясціць інфармацыйныя таблічкі (паказальнікі аддзелаў, інфакіёскаў, прадукцыі і інш.) на беларускай мове.

3.  Даваць звесткі па гучнай сувязі на беларускай мове.

4.  Афармляць цэннікі на беларускай мове.

5.  Зрабіць беларускамоўную версію афіцыйнага сайта.

Гіпермаркеты не далі адказу, што прапановы будуць ужыты ў дзейнасці крам, а прынялі іх толькі да ведама. Ад Green і ProStore адказаў мы не дачакаліся.

Як заўсёды асноўным абгрунтаваннем адмоў была спасылка на Закон Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспублікі Беларусь” і наяўнасці дзвюх дзяржаўных моў: рускай і беларускай.

У сувязі з гэтым яны мяркуюць, што на рускай дзяржаўнай мове можна весці гандаль, а вось на дзяржаўнай беларускай – не.

Таварыства беларускай мовы не падзяляе такога меркавання і спадзяецца, што беларускае грамадства таксама.

Трэба давесці нашы думкі да кіраўнікоў гэтых сетак, у сувязі з чым ТБМ прапануе ўсім, хто зацікаўлены, каб беларуская мова прыйшла ў вышэйадзначаныя гіпермаркеты, распачаць ліставанне з імі.

Узоры лістоў да кожнага з гіпермаркетаў прыведзены на старонках нашага парталу tbm-mova.by або можна адсылаць электронныя звароты на афіцыйных сайтах гіпермаркетаў.

Адзін ліст на месяц у бліжэйшы да вашага дома гіпермаркет ці наогул да ўсіх адаслаць не складана.

Калі ласка, па магчымасці дасылайце сканаваныя копіі адказаў, здымкі з прыкладамі выканання нашых з вамі прапаноў для маніторынгу сітуацыі на адмысловую паштовую скрыню mova-u-kramu@tut.by , у групу Вконтакте ці Facebook пад назвай “Мова ў краму”.

Мы верым, што да агульнага голасу сваіх пакупнікоў кіраўніцтва гіпермаркетаў прыслухаецца. Разам мы здолеем дамагчыся нашай мэты.

З павагай, старшыня Мінскай гарадской

арганізацыі ГА “ТБМ імя Ф.Скарыны”                                                                                    А.А.Давідовіч 

кампанія ў укантакце

кампанія ў фэйсбуку 


← вярнуцца ў навіны