Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

На выставе ТБМ новыя выданні: кароткі літагляд №2

2016.05.29 0

   Выява мае ілюстрацыйны характар.

Літаратуры выходзіць шмат і рознай. Што чытаць, кожны выбірае сам. А мы дапаможам выбраць!

Нядаўна выйшла кніга Алеся Бяляцкага "Бой з сабой. Творчы партрэт Эдуарда Акуліна" 

Кніга, якую Бяляцкі напісаў за кратамі, - гэта творчы партрэт беларускага барда й паэта.

«Нонканфармізм, пільная ўвага да нацыянальнага складніка ў творчасьці, няспыннае кшталтаваньне паэтычнага майстэрства, асэнсаваньне лепшых эўрапейскіх традыцыяў вершаскладаньня ад пачатку былі неад’емнымі рысамі ягонай творчасьці», – так пра творчасьць Эдуарда Акуліна піша Алесь Бяляцкі ў нядаўна выйшаўшай кнізе «Бой з сабой».

Кніга, якая прадстаўляе сабой творчы партрэт беларуская барда й паэта, амаль поўнасьцю была напісаная ў бабруйскай калёніі, дзе Алесь Бяляцкі адбываў тэрмін пакараньня. Для героя кнігі яе зьяўленьне было асаблівым падарункам.

Эдуард Акулін не выключае, што магчыма і ён напіша кнігу ў адказ Алесю Бяляцкаму.

Новая кніга Эдуарда Акуліна "Святая ноч" 

Пад вокладкай кнігі "Святая ноч" Эдуард Акулін сабраў свае лепшыя творы, напісаныя цягам 33 гадоў творчай працы. Тут жа змешчаны паэтычны зборнік "Радно", наклад якога быў знішчаны ў 2000 годзе... Друкуюцца таксама пераклады з украінскай, балгарскай, славенскай, македонскай, літоўскай і польскай моў.

Кніга Барыса Сачанкі "Пад сузор'ем сярпа і молата"

Кнігу ў 2016 годзе выпусціла "Кнігарня пісьменніка" ў серыі "Кнігазбор". Змест выдання - аповесці, апавяданні і запісы Барыса Сачанкі розных гадоў.

Новы часопіс "Дзеяслоў"

Паэзія

Фелікс Баторын. Перакулены свет. Вершы.             

Зянон. Святло Айчыны. Вершы.     

Аксана Данільчык. Дзеці туману. Вершы.   

Сяргей Балахонаў. Элеватары кахання і журбы. Вершы.  

Андрэй Сцепанюк. Абыякавасць цемры. Вершы.           

Таццяна Снітко. Сезонна-кішэннае. Вершы.         

Анхела Эспіноса Руіс. Грэх мой першародны. Вершы            

Проза

Віктар Карамазаў. Пад крыжам божым, або Развітанне з Ліменню. Апавяданне. 

Леанід Дранько-Майсюк. У Вільні і больш нідзе. Архіўная аповесць пра Максіма Танка.          

Валеры Гапееў. Ноч Цмока. Раман. (Заканчэнне).          

Альжбета Кеда. У Яраслаўлі. Апавяданне. 

Павел Гаспадыніч. Сяйво маладзіка. Аповеды з нізкі “Цені і каханне”.        

Аліса Бізяева. Здані свядомасці. Два апавяданні.           

Дэбют

Марыя Маляўка. Жывая рыба. Апавяданне.          

Пераклады

Лі Хэ. Уначы сяджу і спяваю. Вершы. Пераклад Леаніда Дранько-Майсюка.           

Галіна Пасвятоўская. Промні сусвету. Вершы. Пераклад Алеся Емяльянава-Шыловіча.          

Памяць

Барыс Сачанка. Архетып роду. Пад сузор’ем сярпа і молата. Урыўкі з кнігі.          

Сустрэча з земляком. З аўтабіяграфічных апавяданняў.          

Вярхі і нізы. З запісаў розных гадоў.  

Іван Сачанка. Брат мой, Барыс.     

Алесь Сачанка. Пратакол. Урывак з рамана.         

Пётр Краўчанка. Ён адчуваў. 

Уладзімір Шчасны. Самы трывалы напамін.        

Святлана Явар. Я любiла яго... Прадмова, падрыхтоўка публікацыі і каментары Галіны Багданавай (Сачанка).

Прачытанне. Алесь Разанаў. Зацемкі з зімовага саду.       

Запісы. Алесь Бяляцкі. Лісты салідарнасці.

Эсэ 

Іван Штэйнер. Цар бязлітасны. Канцэпт голаду ў беларускай і сусветнай літаратуры.         

Анжэла Мельнікава. Хутар.    

Кнігапіс. Леанід Галубовіч. Наводшыбе. Рэцэнзія на кнігу Валянціны Аксак.  

Новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова». 


← вярнуцца ў навіны