Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

ТБМ абвяшчае паэтычны конкурс “Быў нейкі зусім незвычайны дзень”

2016.05.28 2

 Выява з сайта learningliftoff.com.

Палажэнне паэтычнага конкурса

“Быў нейкі зусім незвычайны дзень”

 

1.​ Арганізатар, партнёры і мэты конкурса

 Арганізатар конкурса – Мінская гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.

Партнёр конкурса – Грамадскае аб’яднанне “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Мэта конкурса – пошук новых талентаў сярод сяброў арганізацыі і прадастаўленне ім магчымасцяў для творчага росту і рэалізацыі.

 

2.​ Хто можа прымаць удзел у конкурсе

 Твор на конкурс можа дасылаць аўтар, які з’яўляецца сябрам грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”, альбо падаў заяву на ўступленне.

Удзельнікі конкурса нясуць асабістую адказнасць за парушэнне аўтарскіх правоў трэціх асобаў.

 

3.​ Патрабаванні да твора і яго афармлення

 Жанр конкурснага твора – верш.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца паэтычныя творы, якія адпавядаюць тэме і напісаныя непасрэдна для ўдзелу ў конкурсе.

Тэмы паэтычнага твора (на выбар):

1.​ 25 гадоў незалежнасці Беларусі.

2.​ Мінск і мінчукі.

Конкурсная работа павінна быць надрукавана на адной старонцы папяровага ліста фармата А4, шрыфт - Times New Roman, мінімальны памер шрыфта – 12, міжрадковы інтэрвал - 1.

На асобным лісце неабходна пазначыць:

-​ прозвішча, імя, імя па бацьку;

-​ дату нараджэння;

-​ месца працы ці навучання;

-​ хатні паштовы адрас;

-​ нумар кантактнага тэлефона;

-​ адрас электроннай пошты.

 

4.​ Месца і тэрміны прыёму конкурсных твораў

Творы з пазнакай на канверце “На паэтычны конкурс” прымаюцца на адрас сядзібы ТБМ: 220005, г. Мінск, вул. Румянцава, 13. Таксама даслаць твор можна на адрас paetychny.konkurs@gmail.com.

Пачатак прыёму твораў: 30 траўня 2016 г.

Заканчэнне прыёму твораў: 22 ліпеня 2016 г.

Творы, дасланыя пасля вызначаных тэрмінаў, не разглядаюцца.

 

5.​ Прызы

Творы пераможцаў будуць надрукаваны ў газеце “Наша слова”, літаратурным дадатку “Літаратурная Беларусь” газеты “Новы час”, на сайце ТБМ , у суполках ТБМ у сеціве і іншых інфармацыйных рэсурсах (пры магчымасці).

Пераможцы будуць ушанаваны памятнымі падарункамі ад сяброў журы, ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны” і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

 

6.​ Абвяшчэнне пераможцаў

 Абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца 25 жніўня 2016 г. на сядзібе ТБМ: 220005, г. Мінск, вул. Румянцава, 13, і на сайце ТБМ не пазней 31 жніўня 2016 г.

 

7.​ Абмежаванні на ўдзел у конкурсе

 Да конкурсу не дапускаюцца тэксты:

-​ аўтараў маладзейшых за 16 год;

-​ што ўтрымліваюць лаянку, прыкметы распальвання нацыянальнай, расавай, рэлігійнай ці іншай варожасці;

-​ апублікаваныя раней;

-​ што парушаюць патрабаванні да афармлення;

-​ напісаныя не на беларускай мове;

-​ што змяшчаюць вялікую колькасць граматычных памылак.

 

8.​ Журы

 Склад журы будзе абвешчаны дадаткова.

 

9.​ Рознае

Дасланыя на конкурс творы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

Арганізатары пакідаюць за сабой права па сваім меркаванні публікаваць любыятворы аўтараў, якія прынялі ўдзел у конкурсе, без выплаты ганарару.

 

Старшыня Мінскай гарадской

арганізацыі грамадскага

аб’яднання “Таварыства

беларускай мовы імя

Францішка Скарыны”

(старшыня журы конкурса) А.А. Давідовіч

Каментары

Госць 2016-06-02 05:07:19

Калі зручней даслаць на єлектронную пошту, то на якую можна даслаць? Я зусім не карыстаюся звычайнай поштай Алесь

Госць 2016-06-02 18:45:15

Адказ Госцю 2016-06-02 05:07:19 Дзякуй за ідэю! Дасылайце творы на адрас paetychny.konkurs@gmail.com


← вярнуцца ў навіны