Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2016.05.19 3
Выява з сайта novychas.by.
Паважаныя сябры і прыхільнікі роднага беларускага слова, у адпаведнасці з рашэннем Рады ТБМ старшыня арганізацыі Алег Трусаў і першы намеснік старшыні Алена Анісім будуць удзельнічаць у сёлетніх выбарах з мэтай папулярызацыі беларушчыны.
Дзеля паспяховага правядзення кампаніі, ўся работа якой будзе праводзіцца па-беларуску, запрашаем усіх ахвочых прыняць у ёй удзел. Мы запрашаем валанцёраў у ініцыятыўную групу па зборы подпісаў для рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты А. Трусава і А. Анісім, а таксама запрашаем назіральнікаў на выбарах і тых, хто хоча ўвайсці ў мясцовыя ўчастковыя камісіі ад імя ТБМ.
А. Трусаў збіраецца вылучацца ў г. Мінску, таму запрашае пераважна мінчукоў ад 18 гадоў. А. Анісім вылучаецца на сваёй радзіме (Стаўбцоўскі раён), таму запрашае тых, хто жыве ці паходзіць са Стаўбцоў і Стаўбцоўскага раёна.
Тым, хто хоча далучыцца, неабходна запоўніць заяву (узор заявы далучаны ніжэй) і даслаць яе ў электронным выглядзе на адрас siadziba@gmail.com ці ў канверце на адрас г. Мінск, 220034, п/с 41.
Каментары
Госць 2016-05-23 13:31:13
Што такое "стаўбцоўская раён"?
Госць 2016-05-23 17:18:48
Адказ Госцю 2016-05-23 13:31:13 Дзякуй за заўвагу! Выправілі!
Госць 2016-05-23 20:22:38
Галасаваць можна толькі за мову